Галоўная старонка
|
Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні). Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»). Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара. «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» — дзяржаўнае прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1954 году ў якасьці «Менскага мэханічнага заводу». На 2025 год было найбольшым прадпрыемствам оптыка-электроннага прыборабудаваньня Беларусі. Холдынг «БелОМА» распрацоўваў і вырабляў аптычныя і лазэрныя прылады, тармазы грузавікоў, лічыльнікі газу, электраабагравальнікі, сокавыціскалкі і электрасушылкі. Прадпрыемства ўлучала выпрабавальную станцыю, навукова-вытворчыя лябараторыі і 6 вытворчасьцяў: ліцейную, аптычную, мэханаапрацоўчую, штамповачна-нарыхтоўчую, гальванічную і зборачную. Вырабы пастаўлялі ў 30 краінаў. У склад холдынгу ўваходзіла 6 заводаў: «Менскі мэханічны завод», Навукова-тэхнічны цэнтар «Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне і тэхналёгіі», «Дыяпраектар», «Зэніт», «Сьвятло» і «Оптык». |
Актуальныя падзеі
Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)
Гэты дзень у гісторыі Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
|
| Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
| МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |


